Быхаўчанка Наталля Варакіна заваявала бронзавы медаль у юнацкім Чэмпіянаце Еўропы па вольнай барацьбе
У Македоніі завяршыўся юнацкі Чэмпіянат Еўропы па вольнай барацьбе, дзе ўдала выступіла наша Наталля Варакіна.
На дыванах спартыўнай залы “Kale”, размешчанай у горадзе Скап’е, быхаўчанка атрымала чатыры пераканаўчыя перамогі над суперніцамі з Эстоніі, Турцыі, Італіі і Расіі, але ва ўпартай барацьбе саступіла прадстаўніцы Швецыі, заваяваўшы ў выніку бронзавы медаль.
Першынство Еўропы стала ліцэнзійным турнірам на юнацкія Алімпійскія гульні 2018 года, якія адбудуцца 6-18 кастрычніка ў Буэнас-Айрэсе. Магчыма, наша зямлячка прадставіць Беларусь на гэтым прэстыжным спартыўным спаборніцтве.