ТЕМЫ

Дзень жывёлавода прайшоў у Быхаўскім раёне

Дзень жывёлавода прайшоў у Быхаўскім раёне

Група спецыялістаў на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Вячаславам Сідарэнка наведала жывёлагадоўчыя аб’екты ААТ «Новабыхаўскі», дзе разам з работнікамі ферм разабралі найбольш актуальныя вытворчыя пытанні, падвялі вынікі зробленага за мінулы месяц і паставілі задачы на бягучы. Вячаслаў Міхайлавіч сам доўгі час узначальваў Новабыхаўскі сельвыканкам і добра ведае працоўныя калектывы, таму размова атрымалася асабліва шчырай.

У цэлым праблем у гаспадарцы хапае, але ёсць і вопытныя, руплівыя жывёлаводы. Вось толькі атрыманыя вынікі зусім не радуюць: даведзеныя паказчыкі не выкананы. Так, на малочна-таварным комплексе «Новы Быхаў» усё малако ішло толькі 1 гатункам, тады як у 2018-м яго часткова здавалі вышэйшым. Прыкметна знізілася і валавае прыбаўленне жывёлы ў весе. І гэта пры тым, што кармоў дастаткова. Што перашкаджае атрымліваць якасную прадукцыю?

Асноўная прычына, акрамя дапушчаных парушэнняў тэхналагічнай дысцыпліны, – чалавечы фактар. Жывёлаводы згаджаюцца: становішча трэба выпраўляць. Калі кожны пачне добрасумленна працаваць на сваім участку працы, пры правільнай тэхналогіі даення кароў малако пойдзе не толькі вышэйшым, але і гатункам «экстра». А гэта, у сваю чаргу, і прыкметная прыбавка да заробку.

На МТФ “Лазарэвічы” сітуацыя, на першы погляд, лепей. Валавы надой, як і валавае прыбаўленне жывёлы ў весе, выраслі ў параўнанні з мінулым годам. Прасочваецца пэўная станоўчая дынаміка, але жывёлаводы прызнаюць: вытворчыя заданні не выкананы. Мінулагоднія вынікі прааналізавалі, таму ўпэўнены: у бліжэйшы час сітуацыя палепшыцца, у перспектыве спадзяюцца на рост прадукцыйнасці працы. Сярод пазначаных праблем – вялікая колькасць хворых кароў і неабходнасць рамонту абсталявання. Тым не менш, работнікі фермы паставілі задачу дамагчыся надояў малака вышэйшым гатункам: ёсць для гэтага добрасумленныя спецыялісты, ёсць магчымасці, ды і меры стымулявання ў гаспадарцы распрацаваны. Жывёлаводам нагадалі: ад эфектыўнасці працы кожнага чалавека напрамую залежыць і памер яе аплаты. Чым вышэй будуць паказчыкі, тым вышэй будзе і заработная плата. Справа за малым – працавітасць і гаспадарскі падыход.

Ферма «Таймонава», можна сказаць, самая “непраблемная” ў ААТ «Новабыхаўскі». Тут утрымліваецца 444 галавы буйной рагатай жывёлы. Структура статка за апошні час прыкметна змянілася ў лепшы бок. Калі «паднаціснуць», то з даведзенымі заданнямі калектыў фермы справіцца. Чаму ж і тут не выйшлі на планавыя паказчыкі?

Па словах жывёлаводаў, кармоў хапае, але часам і бываюць праблемы з пастаўкамі. Не заўсёды задавальняе і іх якасць, хоць корманарыхтоўкай займаецца сама гаспадарка. Урок на будучыню: каб быць з малаком і мясам, у якаснай закладцы кармоў павінны быць зацікаўленыя ўсе. А сёння, каб палепшыць сітуацыю, можна набыць сена ў прыватнікаў, тым больш, што падобныя прапановы ўжо паступаюць. Галоўнае – людзі нацэлены на вынік, стараюцца захаваць працоўны калектыў і хварэюць за сваю справу. А значыць, змены сябе чакаць не прымусяць, паабяцалі на «Тайманава». Ну што ж, да наступнага Дня жывёлавода спрацаваць трэба максімальна эфектыўна.

Таццяна ДАНІЛАВА.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Болезни, обостряющиеся после праздников

27 декабря 2024
Читать новость
КУЛЬТУРА

В Беларуси впервые в мире создали полнометражный мультфильм с помощью ИИ

27 декабря 2024
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

В школах Японии установили капсулы для сна стоя

27 декабря 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Выплата пенсий и пособий за 7 января начнется в Могилевской области с 4 января

27 декабря 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Торговля станет ближе: 30 новых автолавок получила потребкооперация Могилевщины

27 декабря 2024
Читать новость
В МИРЕ

В Польше разрабатывают баллистическую ракету – Business Insider

27 декабря 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем