ТЕМЫ

Вучні гімназіі г.Быхава прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным беларускім народным гульням

Вучні гімназіі г.Быхава прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным беларускім народным гульням

Вучні 5 “А” класа гімназіі г.Быхава разам з класным кіраўніком завіталі ў госці ў філіял цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў на мерапрыемства, прысвечанае беларускім народным гульням.

Ужо на парозе нас прыветна сустрэла загадчыца ЦКНТіР Алена Новікава. Ва ўступнай гутарцы Алена Міфодзьеўна нагадала, што народныя гульні склаліліся беларускім народам яшчэ ў глыбокай старажытнасці. У іх адлюстроўваецца душа і характар беларусаў. Яны былі важным элементам традыцыйных святаў, сямейных сустрэч і проста вясковых вечарын.

Загадчыца сектара народных мастацкіх рамёстваў Таццяна Логінава Міхайлаўна правяла для пяцікласнікаў цікавую спартыўна-гульнёвую праграму “Бусел, бусел-клекатун…” З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гульнях “Грушка”, “Братнік”, “Чый галасок?”, “Пасадзілі бульбу”. Школьнікі з задавальненнем паўтаралі лічылкі, тлумачылі сэнс беларускіх прыказак і прымавак. Рухавыя гульні прынеслі дзецям шмат станоўчых эмоцый і зарад энергіі.

Мерапрыемства вельмі спадабалася вучням гімназіі. Такія заняткі заўсёды на карысць дзецям. Народныя гульні з даўніх часоў былі не проста забавай, але і навучаннем, выхаваннем, псіхалагічнай разгрузкай, а на святах і гуляннях абавязкова ўваходзілі ў культурную праграму.

Ірына Цімохава, класны кіраўнік 5 “А” класа гімназіі г. Быхава.

Последние новости

АКТУАЛЬНО

В гимназии г. Быхова состоялось профориентационное мероприятие «Ярмарка вакансий»

18 апреля 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

На Быховщине завершилась областная антинаркотическая акция «Вместе»

18 апреля 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Посевная-2025: в полную силу

18 апреля 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Новая жизнь водоема

18 апреля 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

По дорогам войны

18 апреля 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

17 апреля в кинотеатре «Родина» в рамках республиканской акции «Это должен видеть каждый белорус» состоялся премьерный показ дилогии «Лагеря смерти» и «Сожженые деревни».

18 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем