ТЕМЫ

Трыццатае жніво

Трыццатае  жніво

У мінулыя выхадныя дні многія сотні быхаўчан бавілі час на Чыгірынскім вадасховішчы, у вёсцы Грудзічына, дзе праходзіў ІV Міжнародны спартыўна-музычны фестываль “Вялікая бард-рыбалка-2013”. Гэта ў асноўным гараджане, а сельскіх працаўнікоў там знаходзілася мала, бо ў іх цяпер вельмі гарачая пара — жніво.

Недзе бліжэй да вечара мы спыніліся збоч дарогі каля вёскі Усходняе, дзе пачынаўся палетак азімага трыцікале. Каля яго гудзеў збожжаўборачны камбайн КЗС-1218 “Палессе”, а непадалёку стаяў вялікагрузны аўтасамазвал МАЗ.

Изображение 486

Разгаманіліся з камбайнерам Уладзімірам Варажынцавым.

—Гэта ўжо маё трыццатае жніво, — кажа хлебароб, а на гэтым камбайне ўбіраю збажыну ўжо чацвёрты сезон. — Машыну атрымаў новую, летась на ёй намалаціў звыш 1000 тон зерня і заняў ў працоўным саперніцтве першае месца сярод камбайнераў гаспадаркі. Стараюся і сёлета. Да гэтага ўбіраў рапс, а зараз пачну абмалот трыцікалевага палетка.

—І колькі зерня атрымаеце з гектара?

—Цэнтнераў 27, не , цэнтнераў 25, напэўна, будзе, — на вока вызначыў ураджайнасць Уладзімір Вітальевіч.

Изображение 488

Вадзіцель МАЗа Мікалай Піпко таксама вопытны хлебароб, бо ў ягонай працоўнай біяграфіі сёлетняе жніво таксама трыццатае. Гэта цяпер ён за рулём аўтасамазвала, а раней працаваў камбайнёрам у летні час, у міжсезонне — на трактары.

Абодва механізатары шырокага профілю дбаюць не толькі пра колькасць, але і пра якасць убраных гектараў, бо вельмі добра ведаюць цану хлеба. Таму ў іхняй тэхніцы загерметызаваны ўсе тыя месцы, дзе можа быць уцечка зерня. Яе ўшчыльненне зрабілі яшчэ да пачатку ўборачнай кампаніі, праверыўшы потым падчас абмалоту рапсавых палеткаў.

Вось толькі добрага ўраджаю не сабралі. З гектара выйшла крыху больш 15 цэнтнераў, таму што адмоўна сказаліся сёлетнія кліматычныя ўмовы. Варатынцаў жа намалаціў 182 тоны рапсавага зерня. Столькі ж яго перавёз на збожжаток Мікалай Піпко.

Днямі ў жніво ўключыліся яшчэ 3 камбайны, але лідэрства ў спаборніцтве на жніўным полі па-ранейшаму трымаюць Уладзімір Вітальевіч і Мікалай Мікалаевіч. На ўчарашні дзень першы намалаціў …..тон, другі перавёз…..тон зерня, аб чым паведаміў малады галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Аўчыннікаў. Дарэчы, той палетак з трыцікале каля вёскі Усходняе даў 23,1 цэнтнера зерня з гектара. На ягонай ураджайнасці таксама сказалася спякотнае надвор’е, адсутнасць дажджоў, калі наліваўся колас.

Працоўнае спаборніцтва на ўборцы каласавых працягваецца. Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Быхаўскі” Антаніна Палазкова кажа, што яго вынікі падсумоўваюцца штодзённа, паказчыкі даводзяцца да ведама ўдзельнікаў, а згодна ўмоў лепшыя хлебаробы будуць заахвочвацца як маральна, так і матэрыяльна. Гэта пасля заканчэння жніва, калі размова вядзецца пра матэрыяльнае стымуляванне. А зараз камбайнёры, вадзіцелі рацыянальна выкарыстоўваюць кожную пагодлівую гадзіну, каб зладжана выконваць ўвесь комплекс уборачных работ.

Абед, вячэру ім дастаўляюць прама ў поле, каб, падсілкаваўшыся належным чынам, убіраць палеткі поўны светлавы дзень.

Мікола КОЛАСАЎ

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На мемориале воинской славы “Лудчицкая высота” прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню судебного эксперта

23 апреля 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

«Диктант Победы» напишут 25 апреля школьники и студенты региона

23 апреля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Уникальная книга «Наш Президент» поступила в фонды библиотек Централизованной библиотечной сети Быховского района

23 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Назначение в Быховском районе

23 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховский филиал «Белмит» ЗАО «Серволюкс Агро» продолжает занимать лидирующие позиции в мясоперерабатывающей отрасли Беларуси

23 апреля 2025
Читать новость
80 мирных лет

Детская школа искусств проводит творческую патриотическую акцию «Поклонимся великим тем годам»

23 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем