На Быхаўшчыне з’явіўся першы вадзіцель, які перавёз больш за 2 тысячы тон збожжа

У раёне з’явіўся першы вадзіцель, які перавёз больш за 2 тысячы тон збожжа з палёў Быхаўшчыны.
У лідарах – Леанід Сыранкоў з філіяла “Макранскі” ААТ “Быхаўскі кансервавы гародніна-сушыльны завод”. Прафсаюзы і “МП” ужо віншавалі героя жніва з першай сур’езнай “адзінкай”, а ўчора з задавальненнем уручылі другую “зорачку”.
Леанід працуе ў гаспадарцы толькі з 2015 года, але яго вадзіцельскі стаж налічвае больш за дваццаць гадоў. Разам са сваёй жонкай выхоўвае чацвярых дзяцей. Прафесіянал сваёй справы кажа, што на працоўныя здзяйсненні яго натхняе менавіта вялікая сям’я. Асабліва малодшы сын Антон. Двухгадовы хлапчук чакае вяртання бацькі, колькі хапае дзіцячых сіл. І калі хлебароб стомленым прыходзіць дадому, радуецца яму і моцна абдымае. Дзеля такіх момантаў і варта жыць, добра і годна працуючы!