Адразу два “тысячнікі” з’явіліся у філіяле «Макранскі» ААТ “Быхаўскі КАСЗ”

Больш за 1 тысячу тон збожжа намалацілі механізатары Дзяніс Паленіс і яго памочнік Сяргей Хадановіч, а таксама экіпаж хлебаробаў у складзе Аляксея Сямёнава і Алега Смычкова.
Камбайны выходзяць у поле, ледзь ападае раса з каласоў, і працуюць дацямна. Перадавікоў, якія даражаць кожнай хвілінай, ушаноўвала старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Гірыловіч.
Новы ўраджай для закладкі яго ў засекі сваёй гаспадаркі рыхтуюць аператары зернесушыльнага ачышчальнага комплексу «КСЗК-30Ж» Максім Барысаў і Раман Купрэеў. Маладыя хлопцы прасушылі 2 тысячы ўмоўных тон збожжа, даводзячы яго да патрэбнага стану па чысціні і вільготнасці.
Валянціна Гирыловіч таксама ўручыла аграрыям дыпломы і каштоўныя падарункі.