ТЕМЫ

“Умелыя рукі” Алесі Гарбацкай

Пасля аптымізацыі ў сельскай мясцовасці шэрагу сацыяльна-культурных устаноў зменшылася і колькасць працуючай там творчай інтэлігенцыі. Асабліва гэта тычыцца той яе маладой часткі, якая каранямі выйшла з тамтэйшых мясцін. Не сакрэт, што значную долю працуючых на вёсцы настаўнікаў, медыкаў, культработнікаў і іншых працаўнікоў гэтай сферы складаюць людзі, якія ездзяць туды на працу пераважна з райцэнтра.

У гэтым плане пазітыўным    выключэннем, а лепей будзе сказаць  станоўчым прыкладам, з’яўляецца мастацкі кіраўнік Тайманаўскага сельскага Дома культуры Алеся Гарбацкая (на здымку). Алеся Міхайлаўна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Тайманава. Маці яе, Ніна Шапавалава, ужо болей дваццаці гадоў працуе дырэктарам СДК, таму выбар прафесіі Алесей абумовіўся шмат у чым менавіта гэтай акалічнасцю.

—Сем год таму кіраўніцтва аддзела культуры райвыканкама мне прапанавала працу мастацкім кіраўніком нашага СДК з умовай, што неадкладна паступлю вучыцца ў Магілёўскі каледж мастацтваў, — расказвае субяседніца. — Я так і зрабіла, паступіўшы на завочнае аддзяленне і паспяхова яго закончыўшы.

Праца мая мне падабаецца, імкнуся да яе падыходзіць творча і неардынарна. Гэта тычыцца як традыцыйных аспектаў культурна-масавай работы, канцэртнай дзейнасці, так і новых падыходаў у арганізацыі самадзейнай творчасці, захавання культурнай спадчыны і народных традыцый. У нашай установе актыўна працуюць дарослыя і дзіцячыя самадзейныя калектывы і гурткі вакальнага і драматычнага накірунку, паспяхова дзейнічае дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Умелыя рукі”. Да стварэння і арганізацыі функцыянавання апошняга прыйшла не вельмі даўно, а штуршком для гэтага сталіся заняткі ў метадычным аддзеле раённага цэнтра культуры, майстар-класы аматараў самадзейнай творчасці і народных умельцаў з устаноў культуры і мастацтва нашага раёна.

Асабліва прывабілі мяне іхнія работы ў стыле “арыгамі”  — выраб з паперных загатовак стылізованых фігур розных жывёлін, прадметаў, цэлых кампазіцый, а таксама вырабы з самых розных падручных матэрыялаў: мешкавіны, саломы, бісеру і г. д. У дадатак шмат чаго ў тэхніцы, стылі ды асартыменце ўзяла са спецыяльных старонак у Інтэрнэце.

Цяпер у гэтым аб’яднанні з інтарэсам і задавальненнем займаюцца дзевяць падлеткаў. Маюцца ўжо добрыя напрацоўкі, з якімі мы выстаўляліся на розных конкурсах і справаздачах і дзе адзначыліся ўзнагародамі. Да прыкладу, атрымалі заахвочванні ад аддзела культуры райвыканкама за паспяховы ўдзел у конкурсе “За захаванне народных традыцый”, творчай справаздачы “З адвечных крыніц”, іншых мерапрыемствах.

Як актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця сельсавета характарызуецца Алеся Гарбацкая старшынёю Навабыхаўскага сельскага выканаўчага камітэта Вячэславам Сідарэнкам. Яна з’яўляецца дэпутатам мясцовага сельскага Савета дэпутатаў, удзельнічае ў працы органаў мясцовага самакіравання, выконвае розныя даручэнні органа выканаўчай улады службовага і грамадска-палітычнага характару. У цяперашнюю выбарчую кампанію яна ўключана ў склад участковай выбарчай камісіі Тайманаўскага ўчастка для галасавання №23.

Маладая сям’я Гарбацкіх таксама з’яўляецца добрым прыкладам вядзення хатняй гаспадаркі, ва ўтрыманні свайго прыватнага падворка, добраўпарадкаванні прысядзібнай тэрыторыі і г. д. Яна ўдзельнічала ў конкурсе маладых гаспадароў “Уладар вёскі”, што адбыўся сёлета на свята Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, і заваявала там узнагароду ў адной з намінацый.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Посевные площади яровых зерновых и зернобобовых культур в ОАО «Обидовичи» одни из самых больших в районе. Фото+видео

4 апреля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

На Быховщине проходит областная профилактическая антинаркотическая акция «Вместе». Фото+видео

4 апреля 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

В Минске пройдет IV открытый республиканский конкурс хореографического искусства «Время танцевать»

4 апреля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси стартовало масштабное социологическое исследование

4 апреля 2025
Читать новость
В МИРЕ

В Казани женщина ножницами убила пятилетнего сына – СК России

4 апреля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко обсудил с Турчиным предстоящий визит правительственной делегации в Россию

4 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем