Ганна Рыбакова: Каб чагосці дасягаць, трэба ставіць перад сабой мэту

Справядліва кажуць, што пісьменнік жыве ў сваіх творах, мастак — у сваіх карцінах, а добры настаўнік жыве ў сваіх вучнях.
Добрасумленная, разумная, таленавітая настаўніца беларускай і рускай мовы і літаратуры Ганна Рыбакова, хоць і працуе ў Гадылёўскай школе зусім нядаўна, але ўжо змагла заваяваць давер і павагу калег, вучняў і іх бацькоў.
Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, атрымала акадэмічную ступень магістра філілагічных навук і па размеркаванню вярнулася на сваю малую радзіму, у вёску Гадылёва. Ужо ў юнацтве, дзяўчына задумалася, якую справу выбраць. Перад ёй стаяў складаны выбар: быць настаўнікам альбо ўрачом. Любоў да дзяцей, жаданне прасвятляць і навучать іх, дапамагаць, сталі падставай для прыняцця рашэння. Сваімі меркаваннямі Ганна падзялілася з бацькамі, якія безумоўна адобрылі выбар дачкі, падрымалі яе жаданне.Праз некаторы час дзяўчына разам з роднай сястрой Святланай паступае ў педагагічны універсітэт.
Гады вучобы для Ганны Рыбаковай праляцелі нібы адзін дзень: цікава, насычана, напоўненыя новымі ведамі, адкрыццямі, уражаннямі. Вяртанне ў родную вёску выклікала ў дзяўчыны дваякае пачуцце: пасля шасці гадоў, праведзеных у сталіцы, зноў апынуцца ў прыгожым пяшчотным Прыдняпроўскім краі, радам з роднымі і знаёмымі людзьмі было вялікім шчасцем, але ў душы заставаўся сум па шумнаму, захапляльнаму, з усялякімі магчымасцямі гораду Мінску. Зараз малады спецыяліст вельмі ўдзячна лёсу, што своё першае ў жыцці рабочае месца атрымала менавіта ў роднай школе, дзе вучыліся яе бацькі, сястра, дзе сама яна атрымала добрыя веды, якія спатрэбіліся ёй ва ўзрослым самастойным жыцці, дзе працуюць і па сённяшні дзень многія яе настаўнікі.
Педагагічны калектыў Гадылёўскай школы з пяшчотай і павагай адносіцца да сваёй былой вучаніцы заўсёды падтрымлівае маладую настаўніцу, дапамагае метадычнымі, тэхналагічнымі рэкамендацыямі, а ў некаторых выпадках, і проста добрым словам.
— Я лічу абавязкам сваёй добрасумленнай, адказнай працай аддзякаваць адміністрацыю школы, за тое, што добра прынялі мяне, з увагай і пашанай паставіліся,і далі магчымасць напрацаваць вопыт — гэта дарагога каштуе, — гаворыць Ганна Сяргееўна. — Вельмі ўдзячна таксама маім педагогам-настаўнікам Марыне Талалавай і Таццяне Калошкінай, да якіх я звяртаюся заўсёды, калі ў мяне ёсць нейкія пытанні, цяжкасці.
Маладая настаўніца лічыць, што вельмі важна знайсці сваё месца ў жыцці, сваё прызначэнне, і яна ўпэўніна, што знайшла.
— Настаўнік — незвычайная прафесія, якая звязана з дзяцінствам і патрабуе быць адначасова і выхавальнікам, і псіхолагам, і сябрам, і дарадчыкам, — прызнаецца Ганна Рыбакова. —Нашу працу нельга ўціснуць у рамкі працоўнага дня. Уявіце сабе, неабходна,праверыць сшыткі, у дадатак сурьезная метадычная падрыхтоўка да кожнага ўрока, розныя пазакласныя мерапрыемствы. І ўсе для таго, каб не толькі навучыць дзяцей неабходнаму, але і захаваць у іх душах і сэрцах галоўнае — чалавечнасць. Бачыш шчаслівыя дзіцячыя вочы, іх імкненне да ведаў, пазнанню нечага новага і разумеешь, што ты працуешь не дарма.
Ганна Сяргееўна ўпэўнена, што многія яе вучні ні ў чым не ўступаюць гарадскім школьнікам, яны таксама атрымліваюць добрыя веды, спартыўную падрыхтоўку. І на сваіх занятах настаўніца імкнецца “дайсці” да кожнага вучня, прывіць любоў да роднай мовы, краю, выкарыстоўваючы разнастайныя методыкі выкладання, камп’ютэрныя тэхналогіі. Прынцып Ганны Рыбаковай такі: недастатковыя веды параджаюць імкненне. Таму яна стараецца зацікавіць сваіх вучняў, каб яны самі жадалі вывучаць і пазнаваць яе прадметы.
У вольны час, а яго ў маладой настаўніцы амаль няма, яна любіць чытаць добрыя кнігі, спяваць, самастойна вывучае філасофію, медыцыну.
На пытанне: “Што патрэбна сучаснаму маладому чалавеку, каб дасягнуць поспеху?” — Ганна адказала:
— Каб чагосці дасягаць, трэба ставіць перад сабой мэту. Ісці да яеіх рэалізацыі, рэагаваць на няўдачы аптымістычна, а каб уліцца ў новы працоўны калектыў, трэба не канфліктаваць, а знаходзіць разам шляхі вырашэння праблемных пытанняў.
Таццяна Яўсеева.