Валерый Калiноўскi 17 гадоў займаецца апрацоўкай глебы, вядзе сяўбу, нарыхтоўвае кармы для жывёлы

Валерый Калiноўскi (на фотаздымку) — механiзатар фiлiяла сельскагаспадарчага комплексу «Дуброва» таварыства «Магiлёўлiфтмаш» Быхаўскага раёна. 17 гадоў ён займаецца апрацоўкай глебы, вядзе сяўбу, нарыхтоўвае кармы для жывёлы.
— Хлебароб ад Бога! — кажа пра трактарыста дырэктар гаспадаркi Уладзiмiр Мызнiкаў. — Больш за дзве тысячы гектараў глебы, адведзенай пад зернавы клiн, даводзiцца араць i засяваць гэтаму механiзатару.
Сёлета гаспадарка выйшла ў раённыя лiдары па ўборцы зерневых i па нарыхтоўцы насення рапсу, у чым немалая заслуга i Валерыя Калiноўскага.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.