ТЕМЫ

З горада — у Гарадзец

Калі гарады, нават малыя, пакрысе маладзеюць, бо ў іх будуецца жыллё, абнаўляецца і пашыраецца інфраструктура, то вёскі, як і людзі, старэюць. Асабліва калі вёскі гэтыя не маюць статусу аграгарадкоў. Вёска Гарадзец  — не мае. У ёй прапісаны 433 жыхары, але 30 з іх пражываюць у іншых месцах, 75 непаўналетніх, 98 пенсіянераў. Астатнія  — працаздольныя вяскоўцы. Толькі не ўсе яны тут працуюць.

Ёсць такія, хто робіць у Быхаве ці нават у Магілёве, аднак усе дарослыя жыхары карыстаюцца мясцовымі магазінамі. Іх два. Адзін на ўездзе ў гэты яшчэ буйны населены пункт, другі — у ягоным цэнтры. Там працуе ветэран гандлю Ніна Кірпічэнка, пра якую мы раней ужо распавядалі, а ў гэтым —  прадавец 5 разраду Тамара Перапечына і прадавец 6 разраду Людміла Капусціна (на здымку). Пра Людмілу Іванаўну і пойдзе наш аповед. Яна — карэнная магіляўчанка, скончыла сярэднюю школу №26, а затым з адзнакаю — і вучылішча кааператыўнага гандлю ў 1988 годзе. Размеркавалі на Быхаўшчыну, у вёску Гарадзец, якраз у гэты магазін, у якім гандлюе па сённяшні дзень. Праўда, прадаўцом прамысловых тавараў, бо тады вялікі будынак сельмага ўмяшчаў у сябе два магазіны: з правага боку месціўся магазін прамысловых тавараў, з левага — харчовых. Калі ж не стала Савецкага Саюза і пачалася паўсюдная неразбярыха, не стала і магазіна прамтавараў. З яго ўсё вывезлі, зачынілі  на замок. Памяшканне пустуе па сённяшні дзень. А прадуктовы магазін пачаў называцца магазінам змешаных тавараў, у які перайшла Людміла Іванаўна. На той час яна ўжо мела сям’ю, бо выйшла замуж за мясцовага хлопца Віктара Капусціна, дэмабілізованага з войска. Так і засталася ў Гарадцы. Аб даўно прынятым рашэнні ніколькі не шкадуе, бо любіць вёску, яе людзей, а яны — стаўшую сваёй былую магіляўчанку, якая заўсёды з настроем, ветліва, не кажучы ўжо пра абразу, абслугоўвае пакупнікоў. І яны ахвотна ідуць у сваю гандлёвую кропку, бо гэтаксама абслугоўвае вяскоўцаў другі прадавец — Тамара Перапечына. Да таго ж,  абедзве работніцы прылаўка стараюцца, каб у іх быў шырокі асартымент тавараў, а прадукты свежымі. Таму план тавараабароту заўжды выконваюць. У маі яго перавыканалі. Замест 64 мільёнаў нагандлявалі на 400 тысяч болей. Склаўся  запланаваны тавараабарот і ў чэрвені.

На ўмовы працы Людміла Іванаўна з Тамарай Рыгораўнай не скардзяцца. Ды гэта зараз. У халады ж было зусім інакш. На жалезабетонных сценах, калі ціснулі ладныя маразы, нават браўся іней. А даводзілася стаяць за прылаўкам, абслугоўваць пакупнікоў. Таму жанчыны яшчэ тады прасілі паклапаціцца завезці замест дроў торфабрыкеты, ад якіх большая цеплааддача, альбо замяніць стары кацёл на сучасны эканамічны з высокім каэфіцыентам карыснага дзеяння. Нічога не выйшла. Усё засталося па-ранейшаму, хаця кіраўніцтва райспажыўтаварыства праблему гэтую ведае.

Калі Людміла Іванаўна працуе ў Гарадцы, то яе муж Віктар Віктаравіч — у Магілёве. Раней рабіў у Быхаўскім ДРБУ-196, цяпер жа ў Магілёўскім ДБУ-14, а на выхадныя прыязджае дамоў.

Сын Андрэй застаўся ў вёсцы. Ён скончыў Бабруйскі лесатэхнічны тэхнікум, займае пасаду майстра лесу ў  Гарадзецкім лясніцтве, якім паспяхова кіруе вопытны ляснічы Сяргей Каваленка, без адрыву ад вытворчасці займаецца ў Бранскім універсітэце лясной гаспадаркі Расійскай Федэрацыі. Меншы сын Іван — сёлетні выпускнік Макранскай сярэдняй школы, марыць стаць вайскоўцам.

Іхняя маці не толькі ўвішная працаўніца, а і гаспадыня, якая гадуе дваіх парсюкоў, чароды курэй, качак. Для сямейнага бюджэту гэта таксама на карысць.

Вясковымі клопатамі жыве сёння сям’я Капусціных. Моцная, добрая сям’я, якая служыць вабным прыкладам іншым сем’ям.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Продукты, влияющие на суставы

11 апреля 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

В Минфине рассказали, куда пойдут деньги, заработанные на субботнике

11 апреля 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

В филиале ЦКНТиР прошло тематическое мероприятие на тему профилактики потребления наркотиков

11 апреля 2025
Читать новость
В МИРЕ

Песков сообщил, что Путин встретится с Уиткоффом

11 апреля 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В филиале «Мокрянская сельская библиотека» состоялся актуальный диалог «Местное самоуправление: вчера, сегодня, завтра»

11 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховчанка Наталья Варакина завоевала бронзовую медаль чемпионата Европы по борьбе

11 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем