ТЕМЫ

Сялянская нязломнасць

Сялянская нязломнасць

Сярод шматлікіх узнагарод, што мае ветэран сельскагаспадарчай працы з Лудчыцаў Раіса Немцава (на здымку), і якія яна з ахвотаю і гонарам паказала, мяне болей за ўсё зацікавіў нагрудны знак “Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі”. Па-першае, таму, што раней ён мне не трапляўся на вочы; па-другое, што атрымала яго Раіса Міхайлаўна ад Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР надта ж ужо даўно — ажно ў далёкім 1966 годзе.

—Гэта надарылася, лічы, на заранку маёй доўгай працоўнай біяграфіі, калі я працавала даяркаю на малочна-таварнай ферме ў вёсцы Заячэнне, — расказвае субяседніца. — Умовы працы там былі складаныя і цяжкія. Усё даводзілася рабіць уручную: насіць ваду, раздаваць кармы, даіць кароў і г. д. За кожнай даяркай замацоўвалася група з 18 кароў, таму на ферме працавала нас болей дзесятка, балазе людзей тады на вёсцы жыло шмат. Зарабіла тую сваю першую ўзнагароду, як кажуць, літаральна сваім мазалём і гарбом.

Тую ферму праз колькі год ліквідавалі, калі ў сярэдзіне 1970-х гадоў пачалі будаваць новую МТФ у Лудчыцах. Там спачатку пачыналі даіць з дапамогаю даільных бачкоў, а потым ужо ферму абсталявалі даільнаю ўстаноўкаю і малакапровадам. Падчас працы на Лудчыцкай МТФ я дабілася сваіх самых высокіх вынікаў у сацыялістычным спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення кароў. Адной з першых у раёне дасягнула паказчыка па сярэдняму надою 4000 кг малака ад адной фуражнай каровы, за што ўдастоілася нагруднага знака “Майстар высокіх надояў”.

Увогуле, цягам 70-х гадоў мінулага стагоддзя тры разы выходзіла пераможцам у штогоднім рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення, атрымліваючы за гэта адпаведнае маральнае і матэрыяльнае заахвочванне. Сярод узнагарод таго часу —  тры знакі “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”, Ганаровы дыплом Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР і ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі, шматлікія ганаровыя граматы рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўню. Станавілася неаднаразовай удзельніцай раённых і абласных злётаў перадавікоў народнай гаспадаркі, некалькі разоў заносілася на раённую Дошку пашаны.

Хоць і працавалася ва ўсе часіны Раісе Міхайлаўне на ферме нялёгка, але яна ўспамінае тыя гады з цяплынёю і гонарам. Прыгадала яна і сваіх паплечніц па працы, з якімі шмат прайшла па даярскім жыцці: Наталлю Лацапнёву, Надзею Немцаву, Надзею Гапеенка, Пашу Александрову, Галіну Скалуба і іншых.

Як аказалася, цяжка і балюча даводзіцца прыгадваць ёй не зусім далёкае мінулае, бо звязана яно са стратамі родных і блізкіх людзей. Заўчасна памёр муж, трагічна загінуў старэйшы сын, які паехаў на заробкі ў Расію, там жа каля васьмі год таму згінуў без вестак другі сын. Пераадольваць велізарнае гора дапамагае Раісе Міхайлаўне, па яе словах, толькі штодзённыя клопаты пра шасцярых дзяцей сыноў і дачкі, а таксама пра ўжо семярых праўнукаў. Каб хоць чымсьці дапамагчы ім, трымае ладную хатнюю гаспадарку.

Застаецца толькі шчыра паспачуваць гераіне замалёўкі, а таксама падзівіцца ейнай празе да жыцця, сялянскай нязломнасці ды аптымізму.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

АКТУАЛЬНО

В гимназии г. Быхова состоялось профориентационное мероприятие «Ярмарка вакансий»

18 апреля 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

На Быховщине завершилась областная антинаркотическая акция «Вместе»

18 апреля 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Посевная-2025: в полную силу

18 апреля 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Новая жизнь водоема

18 апреля 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

По дорогам войны

18 апреля 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

17 апреля в кинотеатре «Родина» в рамках республиканской акции «Это должен видеть каждый белорус» состоялся премьерный показ дилогии «Лагеря смерти» и «Сожженые деревни».

18 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем