ТЕМЫ

Ёсць сярод палёў Палянінавічы

“Палянінавічы, вёска ў Абідавіцкім с/с Быхаўскага раёна Магілёўскай вобл., каля р. Баброўка. Цэнтр калгаса “Расія”. За 37 км на ПдУ ад Быхава, 66 км ад Магілёва, 39 км ад чыг. ст. Быхаў. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, фельч.-ак. пункт, аддз. сувязі, швейная майстэрня, магазін. У 1941 ням.-фаш. захопнікі часткова спалілі вёску. Помнік на брацкай магіле 50 сав. воінаў і партызан Айч. вайны”.

БелСэ, Мінск, 1975

Упамянутая рачулка Баброўка, якая працякае паблізу вёскі, бярэ пачатак каля вёскі Рагі Слаўгарадскага раёна, упадае ў раку Днепр. Яшчэ меншая рачулка з прыгожаю назваю Ецвіца выцякае каля слаўгарадскай вёскі Вялікая Зямніца, а ў нашых Палянінавічах утварае штучны вадаём.

Палянінавічы акружаюць невялікія пасёлкі-спадарожнікі: Доркі, Кругліца, Забалотнае, Грамада, Пагоркі.

У адрозненне ад вёсак, якія некалі з’яўляліся сядзібамі калгасаў з пэўнаю сацыяльнаю інфраструктураю, а пасля развалу СССР амаль усё гэта страцілі, Палянінавічам пашанцавала. Тут перастаў існаваць, ды і тое параўнальна нядаўна, толькі калгас “Расія”, меўшы нязначны час статус СВК (сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва). Усё астатняе захавалася, нават прымножылася, бо вёска стала аграгарадком.

Возьмем аснову любога населенага пункта — школу. Калі яна ёсць, то ёсць і моладзь. Калі ж не, то моладзь у ім не затрымліваецца, вёска пачынае старэць…

У Палянінавічах школа сярэдняя. Яе гісторыя пачынаецца недзе ў 1870 годзе. Першым настаўнікам стаў невядомы адстаўны унтэр-афіцэр.

У 1885 годзе пан Арцімовіч са свайго лесу пачаў будаўніцтва новай школы. І пабудаваў разам з сялянамі, а настаўнічаць у ёй пачалі Скібіцкі, Аўдулін, Лабоўская. То была школа граматы.

У 1903 годзе школа стала царкоўна-прыхадской, а настаўнічала ў ёй выпускніца гімназіі Ціхамірава. Яна пачала прасіць у пана для сваіх вучняў большае памяшканне. Той пагадзіўся аддаць пад школу карчму.

З 1908 па 1925 гады настаўнічаў сын заможнага селяніна Азар Піліпавіч Аляксеенка, якому ў 1919 годзе пачаў дапамагаць малады настаўнік Ціт Кліменцьевіч Шрубаў. Недзе праз два гады ён стаў кіраваць школаю, пастараўся пабудаваць у 1927 годзе новую чатырохкамплектную школу. Тут ужо дапамагала Савецкая ўлада.

У 1932 годзе адчыняецца ШКМ (школа камуністычнай моладзі), якой кіруе ўпамянёны Ціт Шрубаў.

З 1935 года школа ўкамплектоўваецца выпускнікамі педтэхнікумаў — Іванам Васільевічам Чабурахіным, Сяргеем Мікалаевічам Акуленкам, Ганнай Навумаўнай Шаблоўскай. Чабурахін потым стаў першым настаўнікам з вышэйшай адукацыяй, бо завочна скончыў літфак Магілёўскага педагагічнага інстытута. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны гэты вельмі адукаваны, але хворы чалавек памёр.

У вайну школа не згарэла, але ад яе засталіся толькі сцены. Калі фашыстаў прагналі, школу аднавілі. Гэтым актыўна займаліся настаўнікі Шрубаў і Андрэйчыкаў. Іх высакародную справу працягвае Васіль Іванавіч Кухараў, новы дырэктар.

Сярэдняй школа стала ў 1949 годзе. Яе дырэктарам у 1950 годзе прызначаецца Пятро Карнеявіч Шныпаркоў. Пазней, з 1964 па 1967 гады, школаю кіраваў былы яе вучань Анатоль Пятровіч Лісаў, стаўшы потым загадчыкам аддзела народнай адукацыі райвыканкама.

У 1974 годзе гасцінна расчыніла дзверы новая двухпавярховая цагляная школа на 320 пасадачных месцаў.

Аповед пра гэту ўстанову можна працягваць, бо бібліятэкар мясцовай бібліятэкі Надзея Іванаўна Старасціна склала даволі добры альбом “Гісторыя школы ў падзеях і імёнах”, які заканчваецца 2008 годам.

Культурнае жыццё вёскі шырока паказана ў альбомах “Палянінавіцкі СДК у будні і святы”, “Гісторыя Палянінавіцкай сельскай бібліятэкі-філіяла №38”, у якіх багата чорна-белых і каляровых фотаздымкаў, публікацый раённай газеты. Я з вялікай цікавасцю іх паглядзеў, але яшчэ большую цікавасць выклікаў альбом “З гісторыі і сучаснасці калгаса”. Калгаса, якого ўжо няма. З гэтага альбома даведаўся, што недзе ў 1929 годзе ў Палянінавічах утварыўся калгас “Ленінская ніва”, які ўзначаліў Майсей Фаміч Ксянзоў. Калгас “Чырвоны пралетарый” на чале с Пятром Мітрафанавічам  Ксянзовым аб’яднаў жыхароў пасёлкаў Кругліца і Доркі. Дробныя калектыўныя гаспадаркі ўзніклі таксама ў іншых пасёлках. Ёсць фотаздымкі іхніх старшынь.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны калгасы, вядома, не існавалі, а пасля выгнання гітлераўцаў з нашай зямлі яны адрадзіліся. Пазней правялі рэформу, пасля якой у 1958 годзе, шляхам аб’яднання, утварыўся калгас “Расія”. Яго старшыні часта мяняліся, бо калектыўныя гаспадаркі то ўзбуйняліся, то зноў раз’ядноўваліся.

Так, у 1965 годзе на землях калгаса “Расія” узніклі яшчэ два калгасы: імя Жданава, старшыня Якаў Іларыёнавіч Велігаеў, “Шлях да камунізму”, старшыня Анатоль Іванавіч Кандзідатаў. “Расіяй” кіраваў Мікалай Кліменцьевіч Пішчыкаў.

Не толькі прозвішчы старшыняў гаспадарак бачны ў альбоме. Называюцца дасягненні, называюцца прозвішчы перадавікоў, узнагароджаных дзяржаваю, апісваецца ўмацаванне вытворчай базы.

Пішчыкаў кіраваў гаспадаркаю пяць гадоў. Пасля яго па два гады, ці мо крыху болей, кіравалі Міхаіл Мікалаевіч Філімонаў, Аляксандр Ігнатавіч Благадараў, Іван Цітавіч Зарэцкі…

Напачатку 1982 года старшынёю праўлення абралі Мікалая Уладзіміравіча Чарняўскага, кіраваўшага гаспадаркаю да 1996 года. Мясцовы хлопец, які добра ведаў людзей, вызначаўся спагадаю і вялікім працалюб’ем, павёў справы так, што калгас выйшаў у лік перадавых. Гэта ў тыя стваральныя часы пабудавалі ажно 95 дамоў гаспадарчым спосабам, Дом культуры, сталоўку і многае іншае. На вялікі жаль, гэты выдатны кіраўнік захварэў, дачасна пайшоў з жыцця.

Пасля яго кіраўнікі зноў доўга не затрымліваліся.

З ліпеня 2006 года выконваць абавязкі старшыні пачаў здольны і ў той жа час амбіцыйны кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Фісюк. Маючы вялікі вопыт, эканамічную адукацыю, ён змог не толькі стабілізаваць сітуацыю, а пачаць нарошчваць ураджайнасць, надоі і прывагі.

17 сакавіка 2008 года СВК “Калгас “Расія” рашэннем Магілёўскага аблвыканкама №56-р шляхам рэарганізацыі далучылі да суседняга СВК “Абідавічы”. На агульным сходзе членаў сельгаскааператыву старшынёю выбралі Сяргея Яўгенавіча Лапунова. Гэтаю гаспадаркаю ён кіруе па сённяшні дзень. Справы ўжо абідавіцкіх земляробаў, жывёлаводаў таксама паказаны ў альбоме. Акрамя паказчыкаў вытворчых, ёсць прозвішчы лепшых працаўнікоў, лічбы іх дасягненняў, а таксама публікацыі з “раёнкі”, газеты “СБ. Беларусь сегодня”, кароткія вынікі работы вялікага калектыву за 2010 год.

Мікола ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Продукты, влияющие на суставы

11 апреля 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

В Минфине рассказали, куда пойдут деньги, заработанные на субботнике

11 апреля 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

В филиале ЦКНТиР прошло тематическое мероприятие на тему профилактики потребления наркотиков

11 апреля 2025
Читать новость
В МИРЕ

Песков сообщил, что Путин встретится с Уиткоффом

11 апреля 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В филиале «Мокрянская сельская библиотека» состоялся актуальный диалог «Местное самоуправление: вчера, сегодня, завтра»

11 апреля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховчанка Наталья Варакина завоевала бронзовую медаль чемпионата Европы по борьбе

11 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем